Ілля Дубскі
Палітвязень
Дата нараджэння: 23 сакавіка 1997
Дата затрымання: 16 сакавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 366 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 5 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Ланчава Ірына
Месца зняволення: ПК № 8
Ілля Сяргеевіч Дубскі — жыхар Асіповічаў, асуджаны на пяць гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Яго абвінавацілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці ў дачыненні да сілавікоў) і ч. 1 арт. 366 (гвалт або пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі) за 16 каментароў у тэлеграм-каналах "Осиповичи для жизни" і "Минск 97%", а таксама за галасавое паведамленне з пагрозамі ў Viber маёру спецназу.
Першае апытанне Дубскага па факце пакінутых ім каментароў у тэлеграм-каналах адбылося ў ІЧУ Асіповічаў, дзе ён адбываў 13-сутачны арышт па артыкуле 24.23 КаАП. Паводле слоў сваякоў, адтуль ён выйшаў "з апёкамі ад цыгарэт на целе, на руках". Быў затрыманы 16 сакавіка 2021 года і знаходзіўся ў СІЗА да суда.
На пачатку снежня 2021 з'явіліся звесткі аб тым, што Ілля быў этапаваны з Турмы №4 у івацэвіцкую ПК №5.
Так як ПК № 5 плануюць пераўтварыць у ЛПП, зняволеных расфармоўваюць па іншых калоніях. Па звестках, якія ёсць у праваабаронцаў, Іллю ў лістападзе 2023 г. перавялі ў ПК № 8.
"У краіне ідзе вайна з народам". За якія каментары жыхара Асіповічаў асудзілі да пяці гадоў калоніі