Аляксандр Лазарэвіч
Палітвязень
Дата нараджэння: 30 сакавіка 1985
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: невядомы
Суддзя: Шылько Алена
Месца зняволення: СІЗА-1
Справы: Пратэсты Мінск
Аляксандр Уладзіміравіч Лазарэвіч быў асуджаны ў Мінскім гарадскім судзе паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і ч. 1 арт. 130 КК (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы). З 19 па 25 чэрвеня 2024 года справу разглядала суддзя Шылько Алена.
30 жніўня 2024 г. у Аляксандра адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Ігар Буката.
13 верасня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.