Дзмітрый Суганяеў

Палітвязень

Дата нараджэння: 4 студзеня 1998

Дата затрымання: 19 красавіка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Фёдарава Марына

Месца зняволення: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 17

Справы: Пратэсты Мінск

Дзмітрый Аляксеевіч Суганяеў — родам з Брэста, у 2019 годзе скончыў Інстытут журналістыкі БДУ. Быў затрыманы 19 красавіка 2022 года. У "пакаяльным" відэа ён "прызнаецца" ў тым, што ўдзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту і перакрываў рух транспарту.

Дзмітрыю інкрымінавалі арт. 342 КК (Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Утрымліваўся ў ІЧУ на Акрэсціна, пасля быў пераведзены ў СІЗА-1.

30 чэрвеня 2022 г. у судзе Савецкага раёна Мінска суддзя Марына Фёдарава прызнала Дзмітрыя вінаватым і прызначыла яму тры гады абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ ("хіміі"). Хлопец быў вызвалены ў зале суда да накіравання ў месца адбывання пакарання.

21 лістапада 2022 г. Дзмітрый пачаў адбываць пакаранне ў гомельскай ПУАТ № 17.

Адрас для лістоў: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 17. 246020, г. Гомель, вул. Барысенкі, 13, к. 2

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»