Дзмітрый Папоў
мадэратар сацыяльных сетак "Краіны для жыцця"
Палітвязень
Дата нараджэння: 7 студзеня 1992
Дата затрымання: 4 чэрвеня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя масавых беспарадкаў
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 191 Крымінальнага кодэкса — Перашкаджэнне ажыццяўленню выбарчых правоў
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 16 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў турме ва ўмовах строгага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 20 чэрвеня 2022
Суддзя: Доля Мікалай
Пракурор: Мікушаў Дзяніс
Месца зняволення: Следчая турма № 8
Групы: Блогеры
Іншыя пазнакі: Замежныя грамадзяне, Турэмны рэжым
Справы: Справа Ціханоўскага
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Селін Вара, дэпутатка Рады дзяржаваў ад Швейцарскай партыі зялёных
Дзмітрый Юр'евіч Папоў — мадэратар сацыяльных сетак "Краіны для жыцця", знік увечары 4 чэрвеня 2020 года. Грамадзянін РФ. У Расіі кіраваў праектамі "Мужское государство" і "Сканер".
Перад знікненнем ён запісаў відэа, у якім распавядае, што яго шукаюць міліцыянты і хочуць затрымаць у межах крымінальнай справы. Толькі праз некалькі дзён стала вядома, што яго асудзілі на 15 сутак арышту і перавезлі ў Мінскі ізалятар часовага ўтрымання. Адтуль яго перавялі ў СІЗА-1.
10 ліпеня 2020 года Дзмітрыю Папову было прад'яўленае абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак); ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў); ч. 3 арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці); ч. 2 арт. 191 (перашкода працы ЦВК).
14 снежня 2021 быў вынесены прысуд Дзмітрыю Папову: 16 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
31 траўня 2022 года ў Вярхоўным судзе ў закрытым рэжыме пачалі разглядаць апеляцыйныя скаргі шасці фігурантаў "справы Ціханоўскага". На наступны дзень суд пастанавіў пакінуць прысуды без зменаў.
Дзмітрый утрымліваўся ў СІЗА-3. Сваякам доўгі час не паведамлялі, куды ён быў этапаваны; у канцы чэрвеня 2022 г. стала вядома аб пераводзе палітвязня ў бабруйскую калонію № 2.
У кастрычніку 2022 г. стала вядома, што палітвязня перавялі на турэмны рэжым, які Дзмітрый адбывае ў жодзінскай Турме № 8.
МУС 4 лістапада 2022 г. уключыла палітвязня ў "Пералік асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці".
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, фігуранты "справы Ціханоўскага" павінны будуць сплаціць 22 мільёны рублёў кампенсацыі — як пазначана ў судовым рашэнні, "для выплат супрацоўнікам Міністэрства ўнутраных спраў за дадатковы час на службе падчас паслявыбарчых пратэстаў".
"Справа складаецца з нічога"
Што вядома пра расіяніна, якому прысудзілі 16 гадоў калоніі па "справе Ціханоўскага"?
Ад 14 да 18 гадоў калоніі. Вынесены прысуды па "справе Ціханоўскага"
У "справе Ціханоўскага" змяніўся суддзя. Што вядома пра яго і ці будзе справа разглядацца з пачатку?
Пяць расейцаў, якіх утрымліваюць па «палітычных артыкулах» у беларускіх СІЗА. Распавядаем, што вядома пра іх цяпер