Уладзімір Хамічкоў
студэнт Акадэміі авіяцыі
Дата нараджэння: 2 сакавіка 2000
Дата затрымання: 21 траўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
арт. 363 Крымінальнага кодэкса — Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак
Вынік суда: 4 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Пірожнікава Таццяна
Пракурор: Жураўлёва
Месца зняволення: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 6

Уладзімір Іванавіч Хамічкоў — студэнт Акадэміі авіяцыі. Яго абвінавацілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь — ч. 1 арт. 342 ("Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх") і ч. 2 арт. 363 ("Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак, спалучаны з ужываннем гвалту або з пагрозай яго прымянення").
Справа Хамічкова датычыцца падзеяў 14 ліпеня 2020 году, калі ЦВК адмовіла ў рэгістрацыі кандыдатамі на выбарах прэзідэнта краіны экс-банкіру Віктару Бабарыку і першаму дырэктару беларускага Парку высокіх тэхналогій Валерыю Цапкалу. У сталіцы, а таксама Брэсце, Гомелі, Магілёве і Гродна прайшлі акцыі пратэсту.
У Мінску ў другой палове дня быў перакрыты праспект Незалежнасці ў цэнтры горада, сотні людзей без сцягоў і плакатаў проста ішлі па вуліцы ці выстройваліся ў “ланцуг салідарнасці", пляскалі ў далоні. Акцыі суправаджаліся затрыманнямі з ужываннем сілы, а дзе-нідзе і сутычкамі з міліцыяй.
Згодна з абвінавачаннем, Уладзімір Хамічкоў быў затрыманы за удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве на прыступках рэстарану KFC на перакрыжаванні вуліцы Няміга і праспекту Пераможцаў. Затым стаў фігурантам крымінальнай справы.
20 студзеня 2021 г. суд Маскоўскага раёна Мінска вынес прысуд Уладзіміру Хамічкову: абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на чатыры гады.
21 траўня 2021 г. ён пачаў адбываць пакаранне ў ПУАТ № 6.
Вядома, што 30 кастрычніка 2022 г. палітвязня затрымлівалі на "хіміі".
![]()
22 затрыманыя: што цяпер вядома пра пераслед палітзняволеных "хімікаў"
Затрымлівалі аднаго, судзілі іншага. На чатыры гады "хіміі" асудзілі Уладзіміра Хамічкова
![]()
Да пяці гадоў пазбаўлення волі пагражае Уладзіміру Хамічкову за супраціў супрацоўнікам АМАПу
![]()
Крымінальныя справы за падзеі 14 ліпеня ў Мінску. Што вядома цяпер?