Артур Роліч
Палітвязень
Дата нараджэння: 14 верасня 1984
Дата затрымання: 15 жніўня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання
- арт. 290-1 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці
Вынік суда: 9 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Кацэр Сяргей
Месца зняволення: ПК № 15
Групы: Бізнесмены
Справы: Данаты
Іншыя пазнакі: Затрыманне пасля вяртання ў Беларусь
Артур Аляксандравіч Роліч - прадпрымальнік. Яго затрымалі па вяртанні з-за мяжы. У 2013-м мужчына адкрыў уласны бізнэс - краму Grandbazaare, у якой прадаваў брэндавае адзенне і абутак. А з 2023-га Роліч перавёў старонкі свайго бізнэсу на беларускую мову.
Апошняе паведамленне ў суполцы ягонага бізнэсу датуецца 27 ліпеня 2023-га года. Тады ён расказаў, што «з'язжае ў адпачынак, але вернецца 15 жніўня». Імаверна, па вяртанні з адпачынку Артур быў затрыманы, піша «Наша Ніва».
Яму прад'явілі абвінавачанні па пяці артыкулах крымінальнага кодэкса, усе з якіх датычныя ахвяраванняў розным беларускім ініцыятывам. Гэта абедзве часткі артыкула 290-1 КК Беларусі («фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці»), абедзве часткі артыкула 361-2 КК («фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці») і артыкул 361-2 КК («фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання»), які дзейнічаў да мая 2021-га.
Суд над Ролічам пачаўся 23 красавіка 2024 года ў Мінскім гарадскім судзе. Яго вынікам стаў прысуд, які вынес Сяргей Кацэр - 9 год у калоніі ўзмоцненага рэжыма.
9 жніўня 2024 г. была разгледжаная апеляцыйная скарга Артура. Прысуд набыў моц.
Адбывае тэрмін у ПК № 15.
6 верасня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Прадпрымальніка, якога затрымалі па вяртанні з-за мяжы, асудзілі да 9 гадоў калоніі за данаты