Герман Лебедзеў

Палітвязень

Дата нараджэння: 7 жніўня 2005

Дата затрымання: 5 верасня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: невядомы

Суддзя: Шылько Алена

Месца зняволення: СІЗА-1

Групы: Адміністратары ТГ-каналаў, Студэнты

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Герман Алегавіч Лебедзеў на "пакаяным відэа" кажа, што вучыцца на першым курсе БДПУ і нібыта "адміністраваў нацыяналістычны чат беларусаў і ўкраінцаў", дзе публікавалася жорсткасць у дачыненні да расейскіх вайскоўцаў.

Таксама хлопец "прызнаецца" ў распаўсюджванні "нацысцкіх і экстрэмісцкіх матэрыялаў".

08.09.2023 абвінавачаны паводле артыкула 19.11 КаАП за рэпост з тэлеграм канала NEXTA. 11 верасня 2023 абвінавачаны паводле артыкула 19.11 КаАП за рэпост з тэлеграм-канала "Беларусь галаўнога мозга". 19 верасня 2023 арыштаваны паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП на 10 сутак за паўторны рэпост з тэлеграм канала "Беларусь галаўнога мозга". 29 верасня 2023 яму прызначаныя 14 сутак паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП за рэпост з тэлеграм-канала "Беларусь галаўнога мозгу".

15 кастрычніка 2023 г. прад'яўлена абвінавачанне паводле арт. 368 КК, а таксама паводле арт. 130 (распальванне варожасці і варажнечы). 

У Мінскім гарадскім судзе 28 траўня 2024 г. распачынаецца судовы працэс над Германам. Справу будзе разглядаць Алена Шылько.

Утрымліваецца ў СІЗА № 1

5 ліпеня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Унесены КДБ у "спіс тэрарыстаў". 

У Мінску пачынаюць судзіць студэнта нібыта за адміністраванне "нацыяналістычнага чату беларусаў і ўкраінцаў"

У Мінскім гарадскім судзе 28 траўня 2024 года распачынаецца судовы працэс над 18-гадовым студэнтам першага курса БДПУ Германам Лебедзевым. Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса. Справу будзе разглядаць суддзя Алена Шылько.

Адрас для лістоў: СІЗА-1. 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»