Генадзь Драздоў
Палітвязень
Дата нараджэння: 11 сакавіка 1959
Дата затрымання: 10 жніўня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 5 ліпеня 2023
Суддзя: Пісарэвіч Яўген
Месца зняволення: ПК № 17
Групы: Дзеячы культуры
Справы: Пратэсты Мінск
Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Міхаэль Захер, дэпутат Бундэстага ад партыі "Саюз 90/Зялёныя"
Генадзь Пятровіч Драздоў — мастак, былы кіраўнік творчай суполкі "Пагоня". Быў затрыманы ў жніўні 2022 года і асуджаны на 15 сутак арышту. Спярша супраць яго распачалі крымінальную справу за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе (арт. 342 Крымінальнага кодэксу). Пасля Генадзю памянялі абвінавачванне на "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" (ч. 1 арт. 361-4 КК).
Працэс над Генадзем адбудзецца 2 траўня 2023 г. у Мінскім гарадскім судзе.
4 траўня 2023 г. палітзняволенаму агучылі прысуд: 3 гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Падрабязнасці працэсу невядомыя.
У Вярхоўным судзе на 4 і 5 ліпеня 2023 г. прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі палітвязня. Рашэнне будзе прымаць суддзя Андрэй Кавальчук.
Быў пераведзены з СІЗА-1 у ПК № 17 для адбыцця пакарання.
Вядома, што зімой 2023 г. Генадзя змяшчалі ў ШІЗА. У няволі мастак перанёс два інсульты. Вядома, што яшчэ ў СІЗА-1 яго адпраўлялі на некалькі дзён у медчастку праз праблемы з сэрцам.
Мастака Генадзя Драздова асудзілі да трох гадоў калоніі