Сяргей Горлаў
Палітвязень
Дата затрымання: 1 лютага 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
Групы: Дзеячы культуры
Сяргей Юр'евіч Горлаў вучыўся ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце, пазней скончыў Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт. Працаваў перакладчыкам і рэпетытарам англійскай мовы. Апошняе вядомае месца ягонай працы — Інстытут імя Сахарава ў Мінску.
Хобі Сяргея — музыка. У нулявых ён граў у гурце «Лясное радыё». Удзельнічаў яшчэ ў некалькіх праектах, перакладаў на беларускую мову іншамоўныя песні. Адна з апошніх яго прац — пераклад песні Боба Дылана. У кліпе на яе паўдзельнічалі многія вядомыя музыкі — Піт Паўлаў, Зміцер Вайцюшкевіч і іншыя.
Сяргея затрымалі ў лютым 2024 года. Спачатку яму далі суткі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў», а пасля завялі крымінальную справу ды перавялі ў СІЗА.
Суд над Горлавым пачаўся 1 лістапада 2024 году ў Мінскім гарадскім судзе. Яму закідаюць чатыры артыкулы — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК), «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК), «заклікі да санкцый» (ч. 3 арт. 361 КК) і «абраза Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК). Магчыма, прычына пераследу — у каментарах у тэлеграме.
Судзіць яго Алена Шылько.