Ганна Курыс
Палітзняволеная
Дата затрымання: 9 ліпеня 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса — Дыскрэдытацыя Беларусі
Суддзя: Сянько Мікалай
Ганна Генадзьеўна Курыс — дзяўчына з Баранавічаў, якую судзяць паводле чатырох палітычных артыкулаў. На момант затрымання ёй быў 21 год.
Ганна родам з Баранавічаў. Там скончыла школу, а пасля паступіла ў Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт на спецыяльнасць «выкладанне сучасных замежных моваў», піша «Наша Ніва». Вядома, што ў ліпені 2023 года дзяўчыну саджалі на суткі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Ганну пачалі судзіць 27 лістапада 2024 году ў Брэсцкім абласным судзе. Яе абвінавачваюць у «распальванні варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК), «дыскрэдытацыі Беларусі» (арт. 369-1 КК), «абразе Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК) і «здзеку з дзяржаўных сімвалаў» (арт. 370 КК).
Працэс узначальвае Мікалай Сянько.