Сяргей Кушнароў
Палітвязень
Дата нараджэння: 31 снежня 1965
Дата затрымання: 2 лютага 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 188 Крымінальнага кодэкса — Паклёп
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Харошка Алег
Месца зняволення: ПК № 22
Сяргею Валянцінавічу Кушнарову інкрымінаваліся публічная абраза і паклёп у дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368, ч. 1 арт. 367), а таксама іншых прадстаўнікоў дзяржаўнай улады (арт. 188 і арт. 369 Крымінальнага кодэкса).
Суд Рагачоўскага раёна на пачатку лютага 2023 года па сукупнасці злачынстваў прызначыў Кушнарову пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на тры гады з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму са штрафам у памеры 100 базавых велічынь (3,7 тыс. рублёў).
Гомельскі абласны суд 15 сакавіка 2023 года разглядаў апеляцыйную скаргу Сяргея Кушнарова на прысуд суда Рагачоўскага раёна.
31 сакавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
У канцы траўня 2023 г. стала вядома, што палітвязень знаходзіцца ў ПК № 22.
Жыхару Рагачова прысудзілі тры гады калоніі за паклёп і абразу Лукашэнкі, а таксама высокапастаўленых чыноўнікаў