Анатоль Кірэйчык

Палітвязень

Дата нараджэння: 20 красавіка 1949

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 295 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў
  • арт. 391 Крымінальнага кодэкса — Абраза суддзі
  • арт. 188 Крымінальнага кодэкса — Паклёп

Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Шаршнёў Яўген

Месца зняволення: СІЗА-3

Іншыя пазнакі: Пенсійны ўзрост

Анатоль Кірэйчык.

Анатоль Сяргеевіч Кірэйчык – пенсіянер з Хойнікаў, якога абвінавацілі па шэрагу артыкулаў: арт. 188 КК (“паклёп”), арт. 369 КК (“абраза прадстаўніка ўлады”), арт. 391 КК (“абраза суддзі альбо народнага засядацеля”) і ч. 2 арт. 295 КК (“незаконнае захоўванне боепрыпасаў”). Падчас ператрусу ў яго дома знайшлі боепрыпасы. Пенсіянер расказаў следчым, што калекцыянаваў іх.

Гомельскі абласны суд у закрытым рэжыме разгледзеў справу і 4 чэрвеня 2024 года прызнаў пенсіянера вінаватым і шляхам частковага складання, канчаткова прызначыў Кірэйчыку пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 3 гады і 6 месяцаў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму са штрафам у памеры 100 базавых велічынь. Судовы працэс пачаўся 18 траўня, суддзя – Яўген Шаршнёў.

Судом таксама вырашана пытанне аб спагнанні з абвінавачанага на карысць пацярпелых маральнай шкоды.

16 жніўня 2024 года ў Вярхоўным Судзе ў закрытым рэжыме разгледзяць апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Любавіцкі Ігар Вячаслававіч.

23 жніўня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Пенсіянера з Хойнікаў асудзілі па дыфамацыйных артыкулах і за калекцыю боепрыпасаў

Гомельскі абласны суд у закрытым рэжыме разгледзеў 4 чэрвеня 2024 года крымінальную справу 74-гадовага пенсіянера з Хойнікаў Анатоля Кірэйчыка, якога абвінавацілі па шэрагу артыкулаў: арт. 188 КК (“паклёп”), арт. 369 КК (“абраза прадстаўніка ўлады”), арт. 391 КК (“абраза суддзі альбо народнага засядацеля”) і ч. 2 арт. 295 КК (“незаконнае захоўванне боепрыпасаў”).

Адрас для лістоў: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»