Елісей Кузняцоў
Палітвязень
Дата нараджэння: 14 лістапада 2003
Дата затрымання: 15 траўня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
- арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
- арт. 295 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў
- арт. 411 Крымінальнага кодэкса — Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Прыхожка Галіна,Зінкевіч Людміла
Пракурор: Жарынава Таццяна
Месца зняволення: ПК № 14
Іншыя пазнакі: Затрыманыя непоўнагадовымі
17-гадовы Елісей Сяргеевіч Кузняцоў абвінавачваўся ў тым, што кінуў бутэльку з гаручай сумессю ў міліцэйскую машыну.
Крымінальная справа была ўзбуджаная па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: артыкуле 295-3 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, паражаючае дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў) і артыкуле 364 (Пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў).
Дзяржабвінаваўца Таццяна Жарынава (памочніца пракурора Жабінкаўскага раёна) прасіла прызначыць Елісею пакаранне ў выглядзе двух з паловай гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову ("хатняя хімія").
Суд Жабінкаўскага раёна ў той жа дзень, 5 лістапада 2020 года, вынес менавіта такі прысуд.
За парушэнні на "хатняй хіміі" Елісею ўзмацнілі пакаранне да пазбаўлення волі і ўзялі пад варту 20 красавіка 2022 года. З 27 траўня малады чалавек знаходзіцца ў калоніі № 1. Там давялося правесці 7.5 месяцаў.
17 снежня 2022 года Елісей поўнасцю адбыў тэрмін і выйшаў на волю з наваполацкай калоніі № 1.
23 траўня 2023 г. стала вядома, што Елісея паказальна заключылі пад варту ў Высокаўскім аграрным каледжы, падазраванага ў знявазе дзяржаўных сімвалаў Беларусі (арт. 370 КК).
Суд Камянецкага раёна 1 жніўня 2023 г. асудзіў двух палітзняволеных да пазбаўлення волі за тры сарваных сцяга. Паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса (здзек з дзяржаўных сімвалаў) 18-гадоваму Захару Сінякову прызначылі паўтара года калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а 19-гадоваму Елісею Кузняцову, які адбыў тэрмін цалкам па іншай крымінальнай справе, — два з паловай гады. Такі прысуд вынесла Галіна Прыхожка.
19 верасня 2023 г. разглядалася апеляцыйная скарга Елісея ў Брэсцкім абласным судзе. Суддзя Вера Філонік.
З СІЗА-7 Елісея перавялі ў ПК № 14.
18 снежня 2024 г. у судзе Барысаўскага раёна адбудзецца разгляд справы Елісея паводле ч. 1 арт. 411 (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Суддзя Людміла Зінкевіч.
За тры сарваныя сцягі ў Камянецкім раёне двух палітвязняў адправілі ў калонію
У Жабінцы непаўналетні атрымаў 2,5 гады "хатняй хіміі" за кінуты "кактэйль Молатава"