Ала Кісель
Палітзняволеная
Дата нараджэння: 5 лютага 1978
Дата затрымання: 24 студзеня 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
Вынік суда: невядомы
Суддзя: Рудэнка Аляксандр
Месца зняволення: СІЗА-1
Іншыя пазнакі: «Рэйд па салідарнасці»
Ала Сяргееўна Кісель была затрымана падчас "рэйду па салідарнасці" напрыканцы студзеня 2024 года. Яе вінавацяць у падтрымцы палітвязняў і іх сем'яў па ч. 1 і 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Судовы працэс над Алай пачаўся 18 верасня 2024 года, справу разглядае суддзя Мінскага гарадскога суда Аляксандр Рудэнка. 30 кастрычніка суд працягнуўся.