Захар Сінякоў

Палітвязень

Дата нараджэння: 30 студзеня 2005

Дата затрымання: 21 траўня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Прыхожка Галіна

Захар Мікалаевіч Сінякоў змешчаны пад варту ў СІЗА-7 па абвінавачанні паводле арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў) Крымінальнага кодэксу.

Суд Камянецкага раёна 1 жніўня 2023 г. асудзіў двух палітзняволеных да пазбаўлення волі за тры сарваных сцяга. Паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса (здзек з дзяржаўных сімвалаў) 18-гадоваму Захару Сінякову прызначылі паўтара года калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а 19-гадоваму Елісею Кузняцову, які адбыў тэрмін цалкам па іншай крымінальнай справе, — два з паловай гады. Такі прысуд вынесла Галіна Прыхожка.

На 19 верасня 2023 г. прызначана дата разгляду апеляцыйнай скаргі Захара ў Брэсцкім абласным судзе. Старшыня судовай калегіі Вера Філонік. Прысуд набыў моц. 

Калонія, у якой палітвязень адбывае пакаранне пасля СІЗА-7, пакуль невядомая. 

За тры сарваныя сцягі ў Камянецкім раёне двух палітвязняў адправілі ў калонію

18-гадоваму Захару Сінякову прызначылі паўтара года калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а 19-гадоваму Елісею Кузняцову — два з паловай гады.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»