Эдвард Вільчэўскі
Палітвязень
Дата нараджэння: 17 верасня 1994
Дата затрымання: 19 красавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя масавых беспарадкаў
- арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках
Вынік суда: 9 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Рачынскі Мікалай
Заява аб прызнанні палітвязнем
Эдвард Мікалаевіч Вільчэўскі працаваў таксістам у Лідзе.
Эвдарда асудзілі паводле наступных артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці); арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады); ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў); ч. 1 арт. 13, ч. 2 арт. 293 (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках); арт. 364 (пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).
На судзе Эдвард прызнаў віну цалкам. Пад вартай мужчына знаходзіцца з 19 красавіка 2022 года.
На судзе мужчына распавядаў, што «паддаўся эмоцыям і ўплыву "газет"».
14 ліпеня 2022 г. КДБ дадаў Эдварда ў "спіс тэрарыстаў".
Суд над ім пачаўся 26 верасня 2022 г. . Мужчына ўтрымліваецца ў гродзенскай турме.
У Гродзенскім абласным судзе 3 кастрычніка 2022 г. вынеслі жорсткі прысуд — дзевяць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Таксама ён павінен заплаціць пацярпеламу 2000 рублёў кампенсацыі.
13 студзеня 2023 г. МУС дадаў палітзняволенага ў "Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці".
У якой калоніі адбывае пакаранне Эдвард - невядома.
Кіроўцу таксі з Ліды асудзілі да 9 гадоў калоніі за паведамленні ў тэлеграме і "вожыкі" ў гаражы