Ігар Карпіцкі
Палітвязень
Дата нараджэння: 21 кастрычніка 1969
Дата затрымання: 10 кастрычніка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 366 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак
Вынік суда: 7 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Шоцік Таццяна
Месца зняволення: ПК № 15
Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем
Ігару Лявонцьевічу Карпіцкаму былі прад’яўленыя абвінавачанні:
- абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса;
- абраза прадстаўніка ўлады — арт. 369 Крымінальнага кодэкса;
- гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі — ч. 1 і ч. 2 арт. 366 Крымінальнага кодэкса;
- арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх — ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.
Суд пастанавіў прызнаць Ігара Карпіцкага вінаватым і прызначыў пакаранне па ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса — пазбаўленне волі тэрмінам на два гады; па ч. 1 арт. 368 — пазбаўленне волі тэрмінам на тры гады; па арт. 369 — абмежаванне волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады; па ч. 1 арт. 366 — пазбаўленне волі тэрмінам на тры гады; па ч. 2 арт. 366 — пазбаўленне волі тэрмінам на пяць год.
Па сукупнасці пакаранняў, шляхам іх частковага складання, канчаткова прызначанае пакаранне — пазбаўленне волі тэрмінам на сем год з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Адбывае пакаранне ў ПК № 15.
Сем год калоніі ўзмоцненага рэжыму за пагрозы гвалту ў дачыненні да прэзідэнта, сілавікоў і прадстаўнікоў СК