Дзмітрый Кубараў
UX/UI дызайнер
Палітвязень
Дата нараджэння: 15 кастрычніка 1995
Дата затрымання: 11 жніўня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя масавых беспарадкаў
- арт. 295-3 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў
Вынік суда: 8 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў турме ва ўмовах строгага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 18 студзеня 2022
Суддзя: Лукашэвіч Дзмітрый
Пракурор: Касьянчык Аліна
Месца зняволення: Турма № 1
Групы: Дзеячы культуры
Справы: Пратэсты Мінск
Іншыя пазнакі: Турэмны рэжым
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Табеа Рёснер, дэпутатка Альянсу 90/Зялёных у нямецкім Бундэстагу, раней — Матэрн фон Маршал
Дзмітрый Уладзіміравіч Кубараў — UX/UI дызайнер, быў затрыманы ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках.
Спачатку быў падазраваным па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — "Удзел у масавых беспарадках". Затым частку артыкула перакваліфікавалі на ч. 1 арт. 293 — Арганізацыя масавых беспарадкаў.
У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 24 сакавіка 2021 года быў вынесены прысуд Дзмітрыю Кубараву. Суддзя Дзмітрый Лукашэвіч прызнаў яго вінаватым і пастанавіў пакараць сям'ю гадамі пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ўзмоцненага рэжыму. Менавіта такое пакаранне напярэдадні запрасіла памочніца пракурора Аліна Касьянчык.
27 верасня 2021 г. у судзе Заводскага раёна Мінска вынеслі прысуд па новай справе, распачатай у адносінах да Дзмітрыя Кубарава. Гэтым разам яго асудзілі на 3 гады калоніі за незаконныя дзеянні ў адносінах да прадметаў, паражальнае дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў (арт. 295-3 КК РБ), а менавіта за захоўванне ў кватэры сродку для вырабу "кактэйляў Молатава". Агульны тэрмін пакарання для Кубарава склаў 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
У сярэдзіне студзеня 2022 стала вядома аб пераводзе Дзмітрыя з СІЗА-2 у наваполацкую ПК № 1.
5 жніўня 2022 г. палітзняволенага змясцілі ў памяшканне камернага тыпу на шэсць месяцаў. Пры гэтым вядома, што падчас адбыцця тэрміну ў ПКТ яго мінімум чатыры разы змяшчалі ў ШІЗА, тэрмін якога не залічваецца ў тэрмін ПКТ.
У кастрычніку падчас адбывання пакарання ў ШІЗА Кубараў захварэў — у яго пачаліся праблемы з лёгкімі. Адміністрацыя нават была вымушана перавесці яго ў санчастку на пяць дзён. Там яму збілі тэмпературу і зноў адправілі даседжваць "суткі" ў ШІЗА.
Адміністрацыя ПК № 1 выступіла ініцыятарам узмацнення пакарання Кубараву. Суд быў прызначаны на 6 сакавіка 2023 г. Суддзя Вольга Баліка прыняла рашэнне перавесці палітвязня на тры гады на турэмны рэжым.
Дзмітрыя перавялі з наваполацкай калоніі ў Турму № 1 у Гродне.
Вядома, што ў пачатку 2024 г. Дзмітрыя змяшчалі ў ШІЗА.
"Боль у нырках, сутаргі". Дзмітрыю Кубараву ў калоніі не аказваюць неабходную медыцынскую дапамогу і працягваюць змяшчаць у ШІЗА
Палітвязня Кубарава асудзілі яшчэ па адным артыкуле. Агульнае пакаранне — 8 гадоў узмоцненага рэжыму
Больш за 45 тысяч рублёў — столькі павінен выплаціць 25-гадовы палітвязень за "блакаванне дарог" на пратэстах у Мінску
Палітвязня Кубарава пакаралі 7 гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму
Менавіта такое пакаранне напярэдадні запрасіла памочніца пракурора Аліна Касьянчык.
"Нават за гэтай клеткай лічу сябе больш свабодным, чым многія людзі, якія сядзяць тут". Палітвязню Кубараву запрасілі 7 гадоў узмоцненага рэжыму
Пачаўся суд над палітвязнем Дзмітрыем Кубаравым. Яго лічаць арганізатарам масавых беспарадкаў