Аляксандр Захарчык

Палітвязень

Дата нараджэння: 16 верасня 1973

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Пакунова Вікторыя

Месца зняволення: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 49

Справы: Пратэсты Баранавічы

Аляксандр Генадзевіч Захарчык мае сярэднюю адукацыю і працуе кіроўцам. Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён у "Аднакласніках" упадабаў і рэпоснуў публікацыю з тэкстам пра Лукашэнку, у якой яго абвінавачваюць у здзяйсненні цяжкага і асабліва цяжкага злачынства. Суд убачыў у гэтым паклёп на палітыка.

У судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавіч 5 сакавіка 2024 года яго асудзілі паводле ч. 2 арт. 367 (Паклёп на Лукашэнку) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вікторыя Пакунова прызначыла Аляксандру тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хіміі").

Адбывае тэрмін у ПУАТ № 49.

22 сакавіка 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў". 

Кіроўцу з Баранавічаў асудзілі на 3 гады "хіміі" за рэпост публікацыі пра Лукашэнку

У судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавіч 5 сакавіка 2024 года асудзілі Аляксандра Захарчыка паводле ч. 2 арт. 367 (Паклёп на Лукашэнку) Крымінальнага кодэкса.

Адрас для лістоў: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 49. 213010, г. Шклоў, вул. Маладзёжная, 2 б

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»