Дзмітрый Слук не абскарджваў прысуд, этапаваны для адбыцця пакарання ў адну з беларускіх калоній. Адбываў тэрмін у ПК № 22 да снежня 2023 г. пасля пераведзены ў ПК № 3. У віцебскай калоніі на мужчыну аказваўся ціск: яго змяшчалі ў ШІЗА, а пазней перавялі ў ПКТ.
24 чэрвеня 2024 г. над Дзмітрыем адбыўся новы суд у Віцебску, па замене рэжыма ўтрымання на турэмны. Суддзя Міхаіл Зубеня пастанавіў перавесці мужчыну ў турму. Цяпер яго ўтрымліваюць у магілёўскай калоніі № 4.
Жыхара Бабруйска пакаралі вялікім тэрмінам зняволення за данаты ў крыптавалюце