Алег Казлоў

Палітвязень

Дата нараджэння: 7 красавіка 1967

Дата затрымання: 15 лютага 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
  • арт. 188 Крымінальнага кодэкса — Паклёп
  • арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: невядомы

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Доля Мікалай

Групы: Блогеры

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне

Алег Віктаравіч Казлоў — жыхар Хойнікаў. У сваіх каналах дзяліўся з нешматлікімі падпісчыкамі думкамі на грамадска-палітычныя тэмы. У ютубе з пачаткам расейскай агрэсіі размясцілі некалькі відэа з рухам расейскай тэхнікі. Абнаўляць свае сеткі Алег Казлоў перастаў у верасні 2022 года. 

Быў асуджаны ў Гомельскім абласным судзе  па ч. 2 арт. 367 КК (Паклёп у дачыненні да Лукашэнкі), ч. 1 і ч. 2 арт. 361-1 КК (Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім), ч. 1 арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі), ч. 1 арт. 130 КК (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы), арт. 188 КК (Паклёп), арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады). 

З 9 чэрвеня па 17 жніўня 2023 г. справу ў закрытым фармаце разглядаў суддзя Гомельскага абласнога суда Мікалай Доля. Алега асудзілі да пазбаўлення волі.

24 лістапада 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Калонія, у якой палітвязень адбывае пакаранне пасля СІЗА-3, пакуль невядомая. 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»