Ігар Казубаў

Палітвязень

Дата нараджэння: 15 лістапада 1968

Дата затрымання: 8 чэрвеня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
  • арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Багінскі Сяргей

Месца зняволення: ПК № 3

Групы: Актывісты

Справы: Пратэсты Гомель

Ігар Казубаў. Фота з сацыяльных сетак.

Ігар Валер'евіч Казубаў — кухар, жыхар Навабеліцы. Гомельскі абласны суд 11 студзеня 2024 году ў закрытым рэжыме пачаў разгляд яго крымінальнай справы. Мужчыну вінавацяць у распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы (ч. 1 арт. 130 КК), у паклёпе на Аляксандра Лукашэнку (ч. 2 арт. 367 КК) і яго абразе (ч. 1 арт. 368 КК).

Справу прызначаны разглядаць суддзя Сяргей Багінскі, вядомы сваімі жорсткімі прысудамі тым, хто патрапіў пад палітычны пераслед. Па інфармацыі праваабаронцаў, раней Казубава затрымлівалі па адміністрацыйным артыкуле: 8 чэрвеня 2023 года за выраб, распаўсюд ці захаванне экстрэмісцкіх матэрыялаў ( арт. 19.11 КаАП) яго судзілі ў Навабеліцкім судзе Гомеля.

У сацыяльных сетках Ігара даволі шмат пастоў і паведамленняў пра беларускіх сілавікоў і прадстаўнікоў улады. Таксама ён быў сярод 500 падпісантаў у 2019 годзе звароту да тагачаснай прэзідэнткі Літвы Далі Грыбаўскайце, які датычыў перапахавання парэшткаў паўстанцаў 1863-1864 гадоў, павешаных царскімі ўладамі.

Асуджаны да 3 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі.

26 красавіка 2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд набыў моц.

10 траўня 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў". 

Утрымліваўся ў СІЗА-3. Адбывае тэрмін у ПК № 3

У Гомелі за паклёп і абразу Аляксандра Лукашэнкі судзяць Ігара Казубава

Справу прызначаны разглядаць суддзя Сяргей Багінскі.

Адрас для лістоў: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»