Дзмітрый Сельвеструк

Палітвязень

Дата нараджэння: 19 лютага 1990

Дата затрымання: 10 траўня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Вынік суда: невядомы

Суддзя: Чарапанава Святлана

Групы: Адміністратары ТГ-каналаў, Журналісты

Дзмітрый Алегавіч Сельвеструк — аўтар Telegram-канала «Серебряный век. Футбол Беларуси» і экс-супрацоўнік «Народнай газеты». 

У Мінскім гарадскім судзе 27 верасня 2023 году пачаўся суд над мужчынам. Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Працэс была прызначана весці суддзя Святлана Чарапанава, Дзмітрыю пагражае да 6 гадоў калоніі.

Праваабаронцам стала вядома, што апошняе судовае пасяджэнне па справе Сельвеструка адбылося напрыканцы верасня. Які прысуд вынесены блогеру — пакуль невядома.

21 лістапада 2023 г. у Дзмітрыя адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі ў Вярхоўным судзе. Старшыня судовай камісіі Аляксей Рыбакоў.

8 снежня 2023 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".

Куды перавялі палітвязня з СІЗА-1 — пакуль невядома. 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»