Дзмітрый Рэзановіч
Палітвязень
Дата нараджэння: 12 лістапада 1989
Дата затрымання: 29 кастрычніка 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 295 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў
- арт. 289 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму
Вынік суда: 19 гадоў і 9 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Тулейка Вячаслаў, Кухацкавалец Сяргей
Месца зняволення: ПК № 14
Групы: Актывісты
Справы: Справа анарха-партызан
Заява аб прызнанні палітвязнем
Дзмітрый Рыгоравіч Рэзановіч быў затрыманы напрыканцы кастрычніка 2020 года.
Яго, а таксама Ігара Аліневіча, Сяргея Раманава і Дзмітрыя Дубоўскага абвінавацілі па шэрагу артыкулаў за падпал службовых аўтамабіляў, будынка ДАІ і дзяржаўнага камітэта экспертыз у Гомельскай вобласці:
- ч. 2 арт. 289 — акт тэрарызму;
- ч. 2 і ч. 4 арт. 295 — незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў;
У лютым 2021 года КДБ унёс палітвязня ў спіс "асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
22 снежня 2021 г. у Мінскім абласным судзе быў вынесены прысуд фігурантам гэтай крымінальнай справы. Дзмітрый Рэзановіч атрымаў 19 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
9 студзеня 2022 г. Дзмітрыя перавялі ў СІЗА-6. У канцы траўня 2022 г. яго этапавалі ў ПК № 22. У калоніі яму (прыкладна праз месяц) далі "чырвоную" бірку — палітвязень не хадзіў на працу на "промку", яму трэба было кожныя тры гадзіны адзначацца.
У пачатку верасня 2023 г. стала вядома, што Дзмітрыя 35 сутак утрымлівалі ў ШІЗА.
У кастрычніку 2023 г. палітвязня перавялі ў памяшканне камернага тыпу да сакавіка.
Напрыканцы студзеня 2024 г. стала вядома, што па ініцыятыве адміністрацыі івацэвіцкай калоніі № 22 супраць Дзмітрыя ўзбудзілі крымінальную справу паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі).
Справу палітвязня пачалі разглядаць 26 сакавіка 2024 г. у судзе Івацэвіцкага раёна. 26 красавіка суддзя Сяргей Кухацкаволец прызнаў яго вінаватым і прызначыў у дадатак да 19 гадоў калоніі яшчэ дзевяць месяцаў зняволення. Да разгляду апеляцыйнай скаргі Дзмітрыя будуць утрымліваць у баранавіцкім СІЗА № 6.
28 чэрвеня 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Мікалай Сянько. Прысуд пакінулі без зменаў.
Адбывае тэрмін у ПК № 14.
Напрыканцы верасня 2024 г. адміністрацыя барысаўскай калоніі № 14 змясціла Дзмітрыя ў ПКТ тэрмінам на 6 месяцаў. Перад гэтым яго некаторы час утрымлівалі ў ШІЗА.
Палітвязню Дзмітрыю Рэзановічу дадалі яшчэ 9 месяцаў калоніі
Ад 18 да 20 гадоў: у Мінску вынеслі прысуды анарха-партызанам