Руслан Ксёнжык

Палітвязень

Дата нараджэння: 20 сакавіка 1987

Дата затрымання: 14 снежня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 22 ліпеня 2022

Суддзя: Целіца Лідзія

Пракурор: Серакоў Яўген

Месца зняволення: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 7

Справы: Пратэсты Мінск

Руслана Віктаравіча Ксёнжыка 12 красавіка 2022 года прызналі вінаватым ва ўдзеле ў "групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" за падзеі 9 і 30 жніўня 2020 года і паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) асудзілі да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ — "хіміі". Справу разглядзела суддзя Лідзія Целіца.

Намеснік пракурора Яўген Серакоў заявіў пазоў у інтарэсах "Мінсктранса" — 7 580, 22 руб., які разглядаўся ў межах грамадзянскай судовай вытворчасці, бо "закранае інтарэсы трэціх асобаў", якія ўдзельнічалі ў мерапрыемстве разам з Ксёнжыкам.

Руслана вызвалілі ў зале суда да накіравання ў месца адбывання пакарання. Ён знаходзіўся пад вартай з 21 снежня 2021 года.

22 ліпеня 2022 г. мужчына пачаў адбываць пакаранне ў ПУАТ № 7.

Да трох гадоў "хіміі" асудзілі мужчыну за ўдзел у дзвюх пратэсных акцыях у 2020 годзе

12 красавіка 2022 года ў судзе Маскоўскага раёна Мінска вынесены вырак 34-гадоваму Руслану Ксёнжыку. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса і асудзілі да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ — "хіміі". Яго вызвалілі ў залі суда. Мужчына знаходзіўся пад вартай з 21 снежня 2021 года.

Адрас для лістоў: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 7. 225136, Пружанскі раён, в. Купліна

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»