Павел Шпетны

актывіст анархісцкага руху

Палітвязень

Дата нараджэння: 25 красавіка 1997

Дата затрымання: 2 сакавіка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства, здзейсненае групай асобаў
  • ч. 2 арт. 285 Крымінальнага кодэкса — Удзел у злачыннай арганізацыі ў любой іншай форме

Вынік суда: 6 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 15 сакавіка 2023

Суддзя: Хрыпач Сяргей

Пракурор: Бізюк Раман

Месца зняволення: ПК № 2

Справы: "Рэвалюцыйнае дзеянне"

Групы: Актывісты

Павел Аляксандравіч Шпетны — жыхар Брэста. Быў затрыманы 2 сакавіка 2021 у межах крымінальнай справы, заведзенай на актывістаў анархісцкага руху з Брэсцкай вобласці.

Хлопцу прад'яўлена абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак) і па ч. 2 арт. 285 Крымінальнага кодэкса (Стварэнне злачыннай арганізацыі альбо ўдзел у ёй). У лістападзе 2021 з'явілася інфармацыя аб тым, што Паўлу інкрымінуюць таксама ч. 2 арт. 339 КК ("Хуліганства, здзейсненае паўторна або групай асобаў").

Паўла перавезлі ў Мінск, ён утрымліваецца ў СІЗА №1.

11 студзеня 2022 справу, матэрыялы якой складаюць 160 тамоў, перадалі ў пракуратуру.

25 красавіка 2022 года ў Мінскім гарадскім судзе пачаўся разгляд справы. Паводле хадайніцтва пракурора Рамана Бізюка суддзя Сяргей Хрыпач закрыў працэс. Прычына — "у матэрыялах крымінальнай справы ёсць матэрыялы экстрэмісцкай скіраванасці".

Праз 4,5 месяцы, 6 верасня 2022 г., быў вынесены прысуд Паўлу: 6 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у памеры 500 базавых велічыняў (16 000 беларускіх рублёў ці больш за 6 300 даляраў).

У сярэдзіне сакавіка 2023 г. Паўла этапавалі ў бабруйскую ПК № 2.

Вясноўцам Марфе — 15 гадоў калоніі, Андрэю — 6: агучаны прысуды адразу дзесяці палітзняволеным

Суд у закрытым рэжыме цягнуўся чатыры з паловай месяцы — агулам прайшло 70 працэсаў па 158 тамах матэрыялаў крымінальнай справы. Пракурор Раман Бізюк запрасіў тэрміны фігурантам справы: ад пяці да 17 гадоў калоніі. Прысуды 6 верасня абвясціў суддзя Сяргей Хрыпач — ён прызначыў менавіта столькі, колькі запатрабавала дзяржабвінавачванне.

Сястра палітвязня Паўла Шпетнага: Баялася, што згублю брата

"Я хачу, каб усе даведаліся: мой брат і іншыя — звычайныя хлопцы, якія вучыліся, працавалі, у іх былі жаданні і памкненні, яны хацелі чагосьці дасягнуць і прынесці гэтай краіне нешта новае", — пачынае аповед Інэса.

На "палітычных" судах ігнаравалі заявы пра катаванні. Што вядома пра суддзю і пракурора па справе над Марфай Рабковай і яшчэ 9 палітвязнямі

"Вясна" распавядае, што вядома пра крымінальныя справы супраць палітвязняў, якія вялі суддзя Сяргей Хрыпач і пракурор Раман Бізюк.

Суд над вясноўцамі Марфай Рабковай, Андрэем Чапюком і яшчэ 8 палітвязнямі зрабілі закрытым

Калі Павел Шпетны назваў дату нараджэння — 25 красавіка — то суддзя павіншаваў яго З Днём Нараджэння. "У вас сёння Дзень нараджэння? Віншуем вас!" — сказаў Сяргей Хрыпач.

Справу ў дачыненні Марфы Рабковай, Андрэя Чапюка і яшчэ 8 палітвязняў перадалі ў пракуратуру

Як паведамляе СК, крымінальную справу ў дачыненні да каардынатаркі Валанцёрскай службы “Вясны” Марфы Рабковай, валанцёра арганізацыі Андрэя Чапюка ды ячшэ васьмі палітзняволеных анархістаў перадалі ў пракуратуру для накіравання ў суд.

Адрас для лістоў: ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»