Іван Янчук

Палітвязень

Дата нараджэння: 7 ліпеня 1996

Дата затрымання: 26 верасня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 7 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Беразюк Сяргей

Месца зняволення: ПК № 3

Групы: Сілавікі

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Іван Аляксандравіч Янчук — былы сілавік. Спачатку ён займаў пасаду следчага ў Маларыце, пасля перавёўся следчым у кобрынскі РАУС. Меў званне лейтэнанта.

Па інфармацыі з відэа ГУБАЗіКа, ён звольніўся з сілавых структур і заняўся майнінгам крыптавалют. Як сцвярджаюць сілавікі, Іван перадаваў інфармацыю пра сваіх калегаў розным тэлеграм-каналам. Цяпер ён затрыманы паводле ч.3 арт. 130 КК РБ. Утрымліваўся ў СІЗА-1. Са жніўня 2023 г. пераведзены ў СІЗА-7

У кастрычніку 2023 г. стала вядома, што Івану прысудзілі 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

28 лістапада 2023 г. у Вярхоўным судзе разгледзелі апеляцыйную скаргу Івана. Старшыня судовай камісіі Юрый Руткоўскі. Прысуд набыў моц.

Іван адбывае пакаранне ў ПК-3

 1 снежня 2023 г. МУС дадала Івана ў "спіс экстрэмістаў". 

5 снежня 2023 г. КДБ дадаў Івана ў "спіс тэрарыстаў". 

 

Адрас утрымання: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»