Дзмітрый Наважылаў
былы дырэктар БелаПАН
Палітвязень
Дата нараджэння: 12 жніўня 1972
Дата затрымання: 18 жніўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 243 Крымінальнага кодэкса — Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
Вынік суда: 6 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 2 лютага 2023
Суддзя: Тулейка Вячаслаў
Месца зняволення: ПК № 3
Групы: Журналісты
Справы: Справа БелаПАН
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Мін Лі Марці, дэпутатка Швейцарскага нацыянальнага савета
Дзмітрый Уладзіміравіч Наважылаў — былы дырэктар інфармацыйнага агенцтва БелаПАН.
Быў затрыманы 18 жніўня 2021 года пасля ператрусу і допыту ў Следчым камітэце. Дзмітрый Наважылаў затрыманы спачатку на 72 гадзіны па падазрэнні ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Праз 10 сутак пасля затрымання пераведзены ў СІЗА-1.
Пазней яму змянілі абвінавачанне на ч. 2. арт. 243 КК (ухіленне ад выплаты падаткаў). 18 лістапада 2021 стала вядома, што Дзмітрыя Наважылава і дырэктарку БелаПАН Ірыну Леўшыну таксама абвінавацілі ў "стварэнні экстрэмісцкага фармавання".
4 красавіка 2022 г. стала вядома, што крымінальную справу ў дачыненні да Андрэя Аляксандрава, Ірыны Злобінай, Дзмітрыя Наважылава і Ірыны Леўшынай накіравалі ў суд. Дзмітрыя Наважылава абвінавачвацілі паводле ч. 1 арт. 361-1 (Удзел у экстрэмісцкім фарміраванні) і ч. 2 арт. 243 (Ухіленне ад выплаты падаткаў і збораў) Крымінальнага кодэкса.
Суд па "справе БелаПАН" пачаўся 6 чэрвеня 2022 г. і доўжыўся роўна чатыры месяцы. У Мінскім абласным судзе 6 кастрычніка вынеслі прысуды: журналісту і медыяменеджару Андрэю Аляксандраву прызначылі 14 гадоў калоніі, ягонай жонцы Ірыне Злобінай — 9 гадоў калоніі, галоўнай рэдактарцы і дырэктарцы "БелаПАН" Ірыне Леўшынай — 4 гады калоніі, былому дырэктару агенцтва Дзмітрыю Наважылаву — 6 гадоў калоніі. Акрамя таго, палітвязням прызначылі буйныя штрафы, у прыватнасці Наважылаву — 700 базавых (22 400 рублёў). Таксама ім забаронена займаць пэўныя пасады на працягу пяці гадоў. Такія прысуды вынес суддзя Вячаслаў Тулейка.
Напрыканцы кастрычніка 2022 г. Дзмітрыя перавялі з СІЗА-1 у віцебскі СІЗА-2.
6 студзеня 2023 г. Вярхоўны суд разгледзеў апеляцыйную скаргу фігурантаў "справы БелаПАН". Прысуды пакінулі ў сіле, нязначна змянілі толькі некаторыя фармулёўкі.
20 студзеня 2023 г. МУС дадала палітвязня ў "Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці".
У лютым Дзмітрыя этапавалі ў ПК № 3 у Віцьбе. Вядома, што там ён працуе ў швейным цэху.
Да 14 гадоў калоніі: агучаны прысуды па "справе БелаПАН"
Суд па "справе БелаПАН" прыпынены як мінімум на два месяцы. Прычына — аднаўленне "працэсуальных дзеянняў"
Суд па справе "БелаПАН": у чым абвінавачваюць чатырох палітвязняў