Антон Пугач

Палітвязень

Дата нараджэння: 26 сакавіка 2004

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Панасенка Наталля, Іршын Аляксей

Месца зняволення: Турма № 4

Антон Іванавіч Пугач - жыхар Маладзечна. Мужчыну абвінавацілі ў “абразе Аляксандра Лукашэнкі” (ч. 1 арт. 368 КК) і "абразе прадстаўніка ўлады" (арт. 369 КК).

Суд Ленінскага раёна Магілёва 17 чэрвеня 2024 года прызнаў Пугача вінаватым і пакараў яго пазбаўленнем волі тэрмінам на адзін год і шэсць месяцаў ва ўмовах агульнага рэжыму. Справу разглядала суддзя Наталля Панасенка.

Па інфармацыі MAYDAYMog, мужчына знаходзіўся ў следчым ізалятары Магілёва.

15 жніўня 2024 г. разгледзелі апеляцыйную скаргу Антона. Старшыня судовай калегіі Сяргей Каралёў.

30 жніўня 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў". 

Згодна з судовым раскладам, 25 і 26 лістапада 2024 г. у судзе Маладзечанскага раёна адбыўся яшчэ адзін разгляд справы Антона, паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі). Суддзя Аляксей Іршын

Жыхара Маладзечна асудзілі ў Магілёве за абразу прадстаўніка ўлады і Аляксандра Лукашэнкі

У судзе Ленінскага раёна Магілёва 17 чэрвеня 2024 года вынесены прысуд жыхару Маладзечна Антону Пугачу. Мужчыну абвінавацілі ў “абразе Аляксандра Лукашэнкі” паводле ч.1 арт. 368 КК РБ і "абразе прадстаўніка ўлады" (арт. 369 КК).

Адрас для лістоў: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»