Ірына Леўшына

дырэктарка БелаПАН

Палітзняволеная

Дата нараджэння: 29 лістапада 1965

Дата затрымання: 18 жніўня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім

Вынік суда: 4 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Тулейка Вячаслаў

Месца зняволення: ПК № 4

Групы: Журналісты

Справы: Справа БелаПАН

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Мерле Шпелерберг, дэпутатка нямецкага Бундэстага ад Партыі зялёных

Ірына Алегаўна Леўшына — дырэктарка інфармацыйнага агенцтва БелаПАН. 

Ранкам 18 жніўня 2021 года да яе прыйшлі з ператрусам. Затым адвезлі на ператрус у рэдакцыю агенцтва, а затым — на допыт. Таксама вобшукі адбыліся ў іншых журналістаў БелаПАН.

Ірыну затрымалі на 72 гадзіны паводле арт. 342 КК (арганізацыя ці падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх).

Праз 10 сутак пасля затрымання яе перавялі ў СІЗА-1.

Пазней ёй змянілі абвінавачанне на ч. 2. арт. 243 КК (ухіленне ад выплаты падаткаў). 18 лістапада 2021 стала вядома, што Ірыну Леўшыну і былога кіраўніка БелаПАН Дзмітрыя Наважылава таксама абвінавацілі ў "стварэнні экстрэмісцкага фармавання", за што ім пагражае да 7 гадоў зняволення.

4 красавіка 2022 г. стала вядома, што крымінальную справу ў дачыненні да Андрэя Аляксандрава, Ірыны Злобінай, Дзмітрыя Наважылава і Ірыны Леўшынай накіравалі ў суд. Ірыну Леўшыну абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса (Удзел у экстрэмісцкім фарміраванні).

Суд па "справе БелаПАН" пачаўся 6 чэрвеня 2022 г. і доўжыўся роўна чатыры месяцы.  У Мінскім абласным судзе 6 кастрычніка вынеслі прысуды: журналісту і медыяменеджару Андрэю Аляксандраву прызначылі 14 гадоў калоніі, ягонай жонцы Ірыне Злобінай — 9 гадоў калоніі, галоўнай рэдактарцы і дырэктарцы "БелаПАН" Ірыне Леўшынай — 4 гады калоніі, былому дырэктару агенцтва Дзмітрыю Наважылаву — 6 гадоў калоніі. Таксама ім забаронена займаць пэўныя пасады на працягу пяці гадоў. Такія прысуды вынес суддзя Вячаслаў Тулейка.

Напрыканцы кастрычніка 2022 г. Ірыну перавялі з СІЗА-1 у гомельскі СІЗА-3.

6 студзеня 2023 г. Вярхоўны суд разгледзеў апеляцыйную скаргу фігурантаў "справы БелаПАН". Прысуды пакінулі ў сіле, нязначна змянілі толькі некаторыя фармулёўкі. Неўзабаве Ірыну этапавалі ў гомельскую жаночую калонію № 4.

20 студзеня 2023 г. МУС дадала палітзняволеную ў "Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці".

Да 14 гадоў калоніі: агучаны прысуды па "справе БелаПАН"

У лістападзе 2021 года КДБ прызнаў "БелаПАН" экстрэмісцкім фармаваннем. Аляксандраву, Наважылаву і Леўшынай выставілі новыя абвінавачванні па ч. 1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — стварэнне і кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваннем. Ірына Злобіна — адзіная фігурантка справы, якая ніколі не працавала ў "БелаПАН".

Суд па справе "БелаПАН": у чым абвінавачваюць чатырох палітвязняў

У лістападзе 2021 года КДБ прызнаў "БелаПАН" экстрэмісцкім фармаваннем. Аляксандраву, Наважылаву і Леўшынай выставілі новыя абвінавачванні па ч. 1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — стварэнне і кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваннем.

Адрас для лістоў: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»