Дзмітрый Наважылаў

былы дырэктар БелаПАН

Дата нараджэння: 12 жніўня 1972

Дата затрымання: 18 жніўня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 243 Крымінальнага кодэкса — Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў
арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім

Вынік суда: 6 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 2 лютага 2023

Суддзя: Тулейка Вячаслаў

Месца зняволення: ПК № 3

Сімвалічны/ая хросны/ая: Мін Лі Марці, дэпутатка Швейцарскага нацыянальнага савета

Дзмітрый Уладзіміравіч Наважылаў — былы дырэктар інфармацыйнага агенцтва БелаПАН.

Быў затрыманы 18 жніўня 2021 года пасля ператрусу і допыту ў Следчым камітэце. Дзмітрый Наважылаў затрыманы спачатку на 72 гадзіны па падазрэнні ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Праз 10 сутак пасля затрымання пераведзены ў СІЗА-1. 

Пазней яму змянілі абвінавачанне на ч. 2. арт. 243 КК (ухіленне ад выплаты падаткаў). 18 лістапада 2021 стала вядома, што Дзмітрыя Наважылава і дырэктарку БелаПАН Ірыну Леўшыну таксама абвінавацілі ў "стварэнні экстрэмісцкага фармавання".

4 красавіка 2022 г. стала вядома, што крымінальную справу ў дачыненні да Андрэя Аляксандрава, Ірыны Злобінай, Дзмітрыя Наважылава і Ірыны Леўшынай накіравалі ў суд. Дзмітрыя Наважылава абвінавачвацілі паводле ч. 1 арт. 361-1 (Удзел у экстрэмісцкім фарміраванні) і ч. 2 арт. 243 (Ухіленне ад выплаты падаткаў і збораў) Крымінальнага кодэкса.

Суд па "справе БелаПАН" пачаўся 6 чэрвеня 2022 г. і доўжыўся роўна чатыры месяцы. У Мінскім абласным судзе 6 кастрычніка вынеслі прысуды: журналісту і медыяменеджару Андрэю Аляксандраву прызначылі 14 гадоў калоніі, ягонай жонцы Ірыне Злобінай — 9 гадоў калоніі, галоўнай рэдактарцы і дырэктарцы "БелаПАН" Ірыне Леўшынай — 4 гады калоніі, былому дырэктару агенцтва Дзмітрыю Наважылаву — 6 гадоў калоніі. Акрамя таго, палітвязням прызначылі буйныя штрафы, у прыватнасці Наважылаву — 700 базавых (22 400 рублёў). Таксама ім забаронена займаць пэўныя пасады на працягу пяці гадоў. Такія прысуды вынес суддзя Вячаслаў Тулейка.

Напрыканцы кастрычніка 2022 г. Дзмітрыя перавялі з СІЗА-1 у віцебскі СІЗА-2.

6 студзеня 2023 г. Вярхоўны суд разгледзеў апеляцыйную скаргу фігурантаў "справы БелаПАН". Прысуды пакінулі ў сіле, нязначна змянілі толькі некаторыя фармулёўкі.

20 студзеня 2023 г. МУС дадала палітвязня ў "Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці".

У лютым Дзмітрыя этапавалі ў ПК № 3 у Віцьбе. Вядома, што там ён працуе ў швейным цэху.

Да 14 гадоў калоніі: агучаны прысуды па "справе БелаПАН"

"Падчас аналізу фінансавай дзейнасці агенцтва ўстаноўлена, што не менш за 18 замежных арганізацый пачынаючы яшчэ з 2014 года ажыццяўлялі яго схаванае фінансаванне на суму не менш за 1 600 000 даляраў ЗША. Акрамя таго, у мінулым годзе замежнымі аб'яднаннямі выдзелены сотні тысяч даляраў на стварэнне YouTube-канала, які спецыялізуецца на ўмацаванні дэструктыўнага і экстрэмісцкага настрояў у краіне, а таксама дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь на міжнароднай арэне, што следствам была своечасова выяўлена і спынена", — заяўлялі ў СК.

Суд па "справе БелаПАН" прыпынены як мінімум на два месяцы. Прычына — аднаўленне "працэсуальных дзеянняў"

Чарговае судовае пасяджэнне Мінскага абласнога суда па "справе БелаПАН", якое праходзіла 29 чэрвеня ў закрытым рэжыме ў судзе Мінскага раёна, завяршылася нечаканым рашэннем аб прыпыненні працэсу як мінімум на два месяцы.

Суд па справе "БелаПАН": у чым абвінавачваюць чатырох палітвязняў

У лістападзе 2021 года КДБ прызнаў "БелаПАН" экстрэмісцкім фармаваннем. Аляксандраву, Наважылаву і Леўшынай выставілі новыя абвінавачванні па ч. 1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — стварэнне і кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваннем.

Адрас для лістоў: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»