Дзмітрый Сончык
Палітвязень
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 391 Крымінальнага кодэкса — Абраза суддзі
Вынік суда: невядомы
Суддзя: Царык Вольга
Месца зняволення: СІЗА-1
Дзмітрый Міхайлавіч Сончык з Мінску доўгі час працаваў кіроўцам, апошні час — дальнабойнікам. Дзмітрый захапляецца мотаспортам, а яшчэ радыёаматарствам.
Відэа з Сончыкам выйшла 7 мая 2024 года на канале ГУБАЗіК, яго затрымалі па вяртанні з-за мяжы, піша "Наша Ніва". Яму закідалі каментары ў тэлеграме — казалі, што ён пакінуў іх больш за тысячу.
Суд над Дзмітрыем пачынаецца 26 снежня ў судзе Партызанскага раёна Мінска. Яго судзяць па трох артыкулах — «абраза суддзі» (арт. 391 КК), «абраза Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК) і «абраза прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК). Справу разглядае суддзя Вольга Царык.