Арцём Зубракоў

Палітвязень

Дата нараджэння: 9 лістапада 1990

Дата затрымання: 29 верасня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
  • арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных

Вынік суда: 5 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Бачышча Алена

Справы: Пратэсты Мінск

Сімвалічны/ая хросны/ая: Бенедэта дэла Ведава, дэпутат італьянскага парламента, адзін з заснавальнікаў партыі + Europa (Più Europa)

Арцём Аляксандравіч Зубракоў — супрацоўнік "Белагра", які быў затрыманы напрыканцы верасня 2022 году разам з калегамі. Паведамлялася, што крымінальныя справы заведзеныя на чатырох з іх, а затрымана было каля 20. Праўладныя крыніцы пісалі, што супрацоўнікі прадпрыемства актыўна пратэставалі, пачынаючы з 2020 году. Падчас вобшуку восенню 2022 году ў іх вынята атрыбутыка і мэбля ў бчб-колерах. 

27 студзеня 2023 году Арцёма асудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 3 арт. 130 (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы), ч. 3 арт. 203-1 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі пра асабістае жыццё і персанальныя дадзеныя) Крымінальнага кодэксу. Справу ў закрытым рэжыме разгледзела суддзя Мінскага абласнога суду Алена Бачышча.

4 красавіка 2023 года ў Вярхоўным судзе была разгледжаная апеляцыя па справе. Арцёма перавялі з СІЗА-1 у магілёўскую Турму № 4. Актуальны адрас пакуль невядомы.

Супрацоўніка "Белагра" асудзілі да пяці гадоў калоніі

Стала вядома, што 27 студзеня 2023 году да пяці гадоў пазбаўлення волі асудзілі Арцёма Зубракова. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 3 арт. 130 (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы), ч. 3 арт. 203-1 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі пра асабістае жыццё і персанальныя дадзеныя) Крымінальнага кодэксу.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»