Уладзіслаў Карэцкі
Валанцёр штаба Віктара Бабарыкі
Дата нараджэння: 21 жніўня 1996
Дата затрымання: 14 жніўня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу - Арганізацыя масавых беспарадкаў
Месца зняволення: СІЗА-1

Уладзіслаў Ігаравіч Карэцкі - валанцёр штаба Віктара Бабарыкі, затрыманы ў межах справы аб масавых беспарадках (арт. 293 КК).
Улад працаваў для фільму «Ўрокі фарсі» рэжысэра Вадзіма Перэльмана. Гэтую карціну вылучылі на прэмію «Оскар» 2021 году ад Беларусі. У тытрах ёсьць імя палітвязьня.
«Улад Карэцкі працаваў са мной у кіно як рабочы і на рэклямных роліках як асвятляльнік. Ціхі, спакойны хлопец. І як пярун з яснага неба — раптам на дзяржаўным канале кажуць, што ён арганізатар пратэстаў», — расказаў калега Карэцкага ў кінапрадукцыі.
Знаходзіцца ў СІЗА-1 г. Мінска ў якасці падазраванага.
![]()
Ва Уладзіслава Карэцкага з'явіўся "хросны"