Алена Ляснеўская
Палітзняволеная
Дата нараджэння: 28 траўня 1961
Дата затрымання: 23 студзеня 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
Вынік суда: невядомы
Суддзя: Кацэр Сяргей
Месца зняволення: СІЗА-1
Іншыя пазнакі: «Рэйд па салідарнасці», Пенсійны ўзрост
Пенсіянерку Алену Ціханаўну Ляснеўскую абвінавачваюць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 і 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Верагодна, жанчыну вінавацяць у салідарнасці з палітвязнямі. Дакладная дата затрымання жанчыны невядомая.
Судзіць Алену Ціханаўну пачалі 3 кастрычніка ў Мінскім гарадскім судзе. Справу разглядае суддзя Сяргей Кацэр. Разгляды працягнуліся 4, 7, 10 кастрычніка 2024 г.
6 снежня 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі ў Вярхоўным судзе. Старшыня судовай калегіі Сяргей Гураў.
Вядома, што жанчыну затрымлівалі ў траўні 2021 года. Тады суддзя Таццяна Мотыль аштрафавала Алену на 50 базавых велічыняў за "несанкцыянаванае пікетаванне".
6 снежня 2024 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.