Дзмітрый Цікуноў
Палітвязень
Дата нараджэння: 11 кастрычніка 1985
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Ананіч Алена
Месца зняволення: СІЗА-1
Справы: Справа чата "Атолино"
Дзмітрый Сяргеевіч Цікуноў утрымліваецца ў СІЗА №1 паводле арт. 130 Крымінальнага кодэксу (распальванне сацыяльнай варожасці) і ч. 3 арт. 361 (заклікі да санкцый).
Быў затрыманы пасля таго, як тэлеграм-чат "Атолино" быў прызнаны "экстрэмісцкім фармаваннем". МУС назваў некалькі "ўдзельнікаў фармавання", акрамя Дзмітрыя, гэта Павел Іваноў, Яўгенія Маставая (Грыгорык), Павел Беланіцкі, Аляксей Сямёнаў, Юры Антановіч, Аляксандр Зайцаў і Уладзімір Полех.
Пракурор запрасіў для палітвязня 3 гады пазбаўлення волі, але ў выніку 27 траўня 2024 г. быў вынесены прысуд — 2, 5 гады ў калоніі.
9 жніўня 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Уладзімір Чаравач.
30 жніўня 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".