Раман Янкоўскі

Палітвязень

Дата нараджэння: 31 сакавіка 1974

Дата затрымання: 12 кастрычніка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных
  • арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Вынік суда: 4 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Майко Ірына

Месца зняволення: ПК № 17

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Раман Раманавіч Янкоўскі — жыхар Мінскага раёна. Яму прад'явілі абвінавачанне па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса:

  • арт. 369 – абраза прадстаўніка ўлады;
  • ч. 3 арт. 361 – заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;
  • ч. 1 арт. 361-4 – садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;
  • ч. 1 арт. 368 – абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
  • ч. 2 арт. 361-4 – садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;
  • ч. 3 арт. 203-1 – незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных.

Знаходзіўся ў СІЗА-1.

Мінскі абласны суд 10 сакавіка 2023 года вынес прысуд. Абвінавачанаму Янкоўскаму па сукупнасці злачынстваў прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 4 гады 6 месяцаў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штрафу ў памеры 300 базавых велічынь (11,1 тыс. рублёў). Судовы працэс вяла суддзя Ірына Майко.

Разгляд апеляцыйнай скаргі адбылося ў Вярхоўным судзе 16 траўня 2023 г.

14 чэрвеня 2023 г. КДБ унёс палітвязня ў "спіс тэрарыстаў".

Адбывае тэрмін у ПК № 17

Чатыры з паловай гады калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму прысудзілі Раману Янкоўскаму

Мінскі абласны суд 10 сакавіка 2023 года вынес прысуд 48-гадоваму жыхару Мінскага раёна Раману Янкоўскаму, абвінавачанаму па шэрагу пратэсных артыкулаў.

Адрас для лістоў: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»