Ягор Лебядок
Палітвязень
Дата нараджэння: 17 красавіка 1982
Дата затрымання: 13 ліпеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
Вынік суда: 5 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 21 сакавіка 2023
Суддзя: Міснік Алена, Аўрусевіч Васіль
Месца зняволення: ПК № 22
Групы: Адміністратары ТГ-каналаў, Актывісты, Навукоўцы
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне
Ягор Віктаравіч Лебядок — вайсковы аналітык, быў затрыманы 13 ліпеня 2022 года. Спачатку яму прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту паводле арт. 24.3 КаАП (непадпарадкаванне).
Але пасля арышту на волю ён не выйшаў, у праўладных тэлеграм-каналах з'явілася інфармацыя, што Ягор затрыманы па крымінальнай справе аб садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці за каментары для "Еўрарадыё" (ч. 1 арт. 361-4 КК). Згодна з матэрыяламі справы, Лебядок у красавіку і траўні 2022 года "ў мэтах забеспячэння дзейнасці публічнага дэструктыўнага канала, інфармацыйную прадукцыя якога суд прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі, даў інтэрв'ю прадстаўніку названага канала на тэму правядзення ўзброенымі сіламі РФ спецыяльнай ваеннай аперацыі на тэрыторыі Украіны і ролі ў ёй Беларусі".
У кастрычніку праўладныя каналы паведамілі, што супраць Ягора распачалі яшчэ адну крымінальную справу па прыкмеце паўторнасці, і адзначалі, што кожнае "інтэрв'ю экстрэмістам утварае асобны склад злачынства" — паводле ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, здзейсненае паўторна альбо групай асоб).
Згодна з указам А. Лукашэнкі ад 19 верасня 2022 г. Ягор Лебядок, старшы лейтэнант запасу, быў пазбаўлены звання.
14 снежня 2022 г. у Мінскім абласным судзе распачаўся разгляд справы. 23 снежня суддзя Алена Міснік прызначыла Ягору пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
На пачатку студзеня 2023 г. палітвязня перавялі з СІЗА-1 у баранавіцкі СІЗА-6.
У Вярхоўным судзе 21 сакавіка 2023 г. разгледзелі апеляцыйную скаргу палітзняволенага на прысуд: яе пакінулі без задавальнення.
МУС уключыў Ягора ў "спіс экстрэмістаў" 31 сакавіка 2023 г.
Адбывае пакаранне ў ПК № 22.
Напрыканцы ліпеня 2024 г. стала вядома, што Ягор правёў, як мінімум, 10 сутак у ШІЗА. Пра гэта стала вядома ад іншых асуджаных калоніі.
Напрыканцы лета 2024 г. Ягора змясцілі ў ПКТ, падрабязнасці невядомыя.
11 снежня 2024 г. у судзе Івацэвіцкага раёна адбудзецца разгляд справы Ягора "аб пераводзе ў папраўчую ўстанову іншага віду і змяненняў умоваў рэжыму". Суддзя Васіль Аўрусевіч.
Вайсковага аналітыка за інтэрв'ю незалежнаму СМІ асудзілі на 5 гадоў калоніі
Камп'ютар Ягора Лебядка "як сродак здзяйснення злачынства" вынялі з даход дзяржавы.