Сяргей Буната
Палітвязень
Дата нараджэння: 18 чэрвеня 1976
Дата затрымання: 31 жніўня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: невядомы
Суддзя: Лешчанка Андрэй
Групы: Бізнесмены
Справы: Пратэсты Баранавічы
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сяргей Вячаслававіч Буната — прадпрымальнік з Баранавічаў. Яго затрымалі 31 жніўня 2023 году, спачатку — за рэпост у "Аднакласніках" публікацыі "Белсату" з суполкі "STOP LUKA" пра Дзень Волі, зроблены яшчэ ў 2017 годзе. За гэта мужчыну прызначылі 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
Праз 15 сутак прадпрымальніка зноў затрымалі паводле крымінальнай справе. Яго абвінавачваюць у "закліках да санкцый" паводле ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэксу. Дэталі справы невядомыя. Суд над ім распачаўся 8 красавіка 2024 году ў Брэсцкім абласным судзе. Справу разглядае суддзя Андрэй Лешчанка.
На волі яго чакаюць жонка і непаўнагадовая дачка.
11 чэрвеня 2024 г. у Сяргея адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Максім Філатаў.
28 чэрвеня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Унесены КДБ у "спіс тэрарыстаў".
Утрымліваўся ў СІЗА № 7, актуальны адрас невядомы.