Віталь Красноў
Палітвязень
Дата нараджэння: 22 чэрвеня 1987
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання
- арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса — Удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы
Вынік суда: невядомы
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Касцюкевіч Анжэла
Месца зняволення: ПК № 15
Справы: Данаты
Віталю Віктаравічу Краснову прад'яўленыя абвінавачванні паводле арт. ч. 2 арт. 361-2 КК (Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 1 арт. 361-2 КК (Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 2 арт. 361-3 КК (Удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу). Вынік суда невядомы, але звязаны з пазбаўленнем волі. Справу разглядала з 21 па 29 снежня 2023 года суддзя Касцюкевіч Анжэла.
На 1 сакавіка 2024 г. быў прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі Віталя ў Вярхоўным судзе. Старшыня судовай калегіі Аляксей Хлышчанкоў.
Утрымліваўся ў турме № 4.
22 сакавіка 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".
Адбывае тэрмін у ПК № 15.