Дар'я Заяц

Палітзняволеная

Дата нараджэння: 1 лютага 2001

Дата затрымання: 27 красавіка 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Пятрова Алена

Месца зняволення: ПК № 4

Справы: Пратэсты Гродна

Групы: Студэнты

Дар'я Сяргееўна Заяц 29 красавіка 2024 г. была асуджана па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую ​​дзейнасць).

19 чэрвеня 2024 года ў Гродне вынеслі прысуд паводле арт. 370 (здзек з дзяржсімвалаў). Суд Ленінскага раёна прызначыў 23-гадовым Дар'і Заяц і Валерыі Драгун па годзе пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Прысуд агучыла суддзя Алена Пятрова.

Суд прайшоў у выязным пасяджэнні на базе юрыдычнага факультэта ГрДУ ім. Я.Купалы.

8 жніўня 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Мікалай Рачынскі.

Утрымлівалася ў турме № 1. Адбывае тэрмін у ПК № 4

23 жніўня 2024 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

У Гродне дзвюх дзяўчат асудзілі за "здзек" з дзяржаўнага сцяга

19 чэрвеня 2024 года ў Гродне вынеслі прысуд дзвюм дзяўчатам, якіх прызналі вінаватымі паводле арт. 370 (здзек з дзяржсімвалаў).

Адрас для лістоў: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»