Валерыя Драгун

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 17 траўня 2001

Дата затрымання: 27 красавіка 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 20 лістапада 2024

Суддзя: Пятрова Алена

Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя

Групы: Студэнты

Валерыя Алегаўна Драгун была асуджана ў выязным пасяджэнні на базе юрыдычнага факультэта ГрДУ ім. Я.Купалы.

19 чэрвеня 2024 года ў Гродне вынеслі прысуд паводле арт. 370 (здзек з дзяржсімвалаў). Суд Ленінскага раёна прызначыў 23-гадовым Дар'і Заяц і Валерыі Драгун па годзе пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Прысуд агучыла суддзя Алена Пятрова.

8 жніўня 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Мікалай Рачынскі.

Утрымлівалася ў турме № 1. Адбывала тэрмін у ПК № 4

23 жніўня 2024 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Выйшла на волю па памілаванні 20 лістапада 2024 г.

У Гродне дзвюх дзяўчат асудзілі за "здзек" з дзяржаўнага сцяга

19 чэрвеня 2024 года ў Гродне вынеслі прысуд дзвюм дзяўчатам, якіх прызналі вінаватымі паводле арт. 370 (здзек з дзяржсімвалаў).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»