Мікіта Літвіненка
Дата нараджэння: 3 чэрвеня 1999
Дата затрымання: 13 верасня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу - Удзел у масавых беспарадках
Месца зняволення: Следчая турма №8

Мікіта Паўлавіч Літвіненка быў затрыманы 13 верасня 2020 года супрацоўнікамі ГУБАЗіК. Пры затрыманьні быў зьбіты.
Спачатку яго арыштавалі на 15 сутак за ўдзел у акцыі пратэсту, аднак пасля заканчэння тэрміну арышту яго не выпусцілі, а затрымалі ўжо ў якасці падазраванага па крымінальнай справе аб удзеле ў масавых беспарадках (ч.2 арт. 293 КК). 5 кастрычніка яму было прад'яўлена абвінавачанне.
Знаходзіцца ў СІЗА ў Жодзіна да суда.