Данііл Богнат

фанат ФК "Волна"

Палітвязень

Дата нараджэння: 21 верасня 2001

Дата затрымання: 10 жніўня 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках

Вынік суда: 6 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Брэган Яўген

Месца зняволення: ПК № 2

Справы: Пратэсты Пінск

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Джэніфер Кэрал Мак-Ніл, дэпутатка Дойл Эрэн, ніжняй палаты парламента Ірландскай Рэспублікі

Данііл Ігаравіч Богнат — фанат ФК "Волна".

Быў затрыманы ў Пінску ў межах крымінальнай справы аб удзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 КК РБ).

Суд Маскоўскага раёна Брэста 30 красавіка 2021 года вынес прысуд па крымінальнай справе па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса супраць 14 пінскіх палітвязняў, якіх абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых беспарадках у ноч з 9 на 10 жніўня ў Пінску. Данііла Богната асудзілі да 6 гадоў калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму. 

14 палітвязняў "пінскай справы" пазбавілі волі на тэрміны ад 5,5 да 6,5 гадоў

Пацярпелымі па справе выступілі 109 супрацоўнікаў міліцыі і чыноўнікаў, якія ў агульнай суме патрабуюць ад палітзняволеных каля 530 тысяч рублёў кампенсацыі. Свае маральныя пакуты пінскія міліцыянты абгрунтавалі тым, што яны «адчувалі страх, прыніжэнне, боль і сорам, праз перажытыя падзеі яны страцілі сон, спакой і апетыт, адчувалі і адчуваюць трывогу».

Збівалі на працягу трох дзён

Сваякі Алега Рубца і Данііла Богната сцвярджаюць, што як мінімум трое чалавек гатовыя выступіць сведкамі па справе аб збіцці хлопцаў супрацоўнікамі міліцыі, калі справа дойдзе да суда.

Адрас для лістоў: ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»