Цімур Хайрулін
Дата нараджэння: 30 сакавіка 1983
Дата затрымання: 30 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Ананіч Алена
Месца зняволення: Следчая турма № 8

Цімур Руланавіч Хайрулін быў затрыманы ў межах крымінальнай справы, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Вядома, што Цімур праходзіць па крымінальнай справе паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці).
5 жніўня 2022 г. у Мінскім гарадскім судзе быў вынесены прысуд палітзняволенаму: яго прызналі вінаватым і прызначылі 2,5 года пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Ізноў прысуд па "справе Зэльцэра": мінчука асудзілі на два з паловай гады калоніі