Віктар Кулінка

Палітвязень

Дата нараджэння: 18 снежня 1990

Дата затрымання: 30 сакавіка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Уладыка Ірына

Месца зняволення: ПК № 3

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне

Групы: Дзеячы культуры

Віктар Кулінка

Віктар Іванавіч Кулінка — digital-мастак, затрыманы за тое, што накіроўваў у Telegram-канал "Беларускі Гаюн" фотаздымкі і відэафайлы аб руху транспартных сродкаў вайсковага прызначэння.

На праўладных Telegram-каналах з’явілася "пакаяльнае відэа", дзе ён распавядае, што сфатаграфаваў калону расійскай вайсковай тэхнікі, якая накіроўвалася ў бок Гомеля, і перадаў здымак у "Беларускі Гаюн". Гэты канал 16 сакавіка 2022 г. быў прызнаны экстрэмісцкім фарміраваннем.

Віктару выставілі абвінавачванне паводле дзвюх частак арт. 361-4 (іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці і тыя ж дзеянні, учыненыя групай асобаў паводле папярэдняй змовы). Ён утрымліваўся ў СІЗА-3.

29 жніўня 2022 г. у Гомельскім абласным судзе пачалі разглядаць справу супраць Кулінкі. 1 верасня быў вынесены прысуд: мастака прызналі вінаватым і пакаралі трыма гадамі зняволення ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Віктара накіравалі адбываць пакаранне ў ПК № 3 у Віцьбе.

Палітзняволенага айцішніка асудзілі да трох гадоў калоніі за перадачу фота вайсковай тэхнікі ў "Беларускі Гаюн"

Справу супраць Кулінкі пачалі разглядаць 29 жніўня, а 1 верасня быў вынесены прысуд.

Што вядома пра затрыманых на Гомельшчыне за фота і відэа расейскай вайсковай тэхнікі

Digital-мастак скінуў фота расейскай вайсковай тэхнікі "Беларускаму Гаюну".

Адрас для лістоў: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»