Ігар Лосік
адміністратар Telegram-канала "Беларусь головного мозга"
Палітвязень
Дата нараджэння: 20 траўня 1992
Дата затрымання: 25 чэрвеня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя масавых беспарадкаў
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 15 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 20 чэрвеня 2022
Суддзя: Доля Мікалай
Пракурор: Мікушаў Дзяніс
Месца зняволення: ПК № 1
Групы: Адміністратары ТГ-каналаў, Журналісты
Іншыя пазнакі: Рэжым інкамунікада
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Робін Вагенер; раней — Мануэль Сарацын
Ігар Аляксандравіч Лосік родам з Баранавічаў. Адвучыўся на настаўніка замежных моў у Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце, але па спецыяльнасці не працаваў — яму выдалі свабодны дыплом, бо не змаглі размеркаваць па месцы жыхарства, паведамляе nashaniva.by.
Блогер жанаты, з жонкай Дар’яй пазнаёміўся ў 2009 годзе — праз перапіску ў «ВКонтакте». Ажаніліся яшчэ студэнтамі. У сям’і расце маленькая дачка Паўліна.
25 чэрвеня 2020 года ў доме ў Баранавічах, дзе жыве Ігар Лосік з сям'ёй, прайшоў вобшук, пасля якога яго затрымалі. Увечары таго ж дня стала вядома, што ў дачыненні да Ігара Лосіка завялі крымінальную справу па арт. 342 Крымінальнага кодэксу. Пасля ўтрымання ў ІЧУ ў Мінску Ігар Лосік быў пераведзены ў СІЗА №1. 18 жніўня 2020 стала вядома, што Ігар Лосік быў пераведзены ў СІЗА г. Жодзіна.
15 снежня 2020 Ігару Лосіку прад'явілі новае абвінавачванне па п. 13 ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — "падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках". У знак пратэсту Ігар Лосік абвясціў бестэрміновую галадоўку. Жонка Ігара, Дар'я Лосік у знак салідарнасці з мужам таксама абвясціла галадоўку. Пра гэта яна напісала ў сваім Instagram.
14 снежня 2021 быў вынесены прысуд Ігару Лосіку: прызнаць вінаватым у здзяйсненні злачынстваў паводле ч. 1 арт. 293 КК і ч. 3 арт. 130 КК і прызначыць 15 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
У красавіку 2022 года Ігар упершыню за 22 месяцы пабачыў сваю дачку.
31 траўня 2022 у Вярхоўным судзе ў закрытым рэжыме пачалі разглядаць апеляцыйныя скаргі шасці фігурантаў «справы Ціханоўскага». На наступны дзень суд пастанавіў пакінуць прысуды без зменаў.
У чэрвені 2022 г. Ігар быў этапаваны з СІЗА-3 у наваполацкую ПК № 1.
28 чэрвеня 2022 г. КДБ унёс Ігара ў спіс асобаў, "датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".
На маёмасць сям'і Лосікаў (у тым ліку на піяніна, бытавую тэхніку і мэблю) у ліпені 2022 г. быў накладзены арышт. Каб выкупіць сваю арыштаваную дзяржавай маёмасць, Ігар Лосік павінен атрымаць дазвол. Упраўленне прымусовага выканання Брэста не дало ні станоўчага, ні адмоўнага адказу на заяву палітвязня, і ягоную маёмасць выставяць на аўкцыён.
18 кастрычніка была затрыманая ягоная жонка Дар'я.
МУС 4 лістапада 2022 г. уключыла палітвязня ў "Пералік асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці".
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, фігуранты "справы Ціханоўскага" павінны будуць сплаціць 22 мільёны рублёў кампенсацыі — як пазначана ў судовым рашэнні, "для выплат супрацоўнікам Міністэрства ўнутраных спраў за дадатковы час на службе падчас паслявыбарчых пратэстаў".
Ігаравай жонцы, Дар'і Лосік, у студзені 2023 г. прысудзілі два гады калоніі. Вядома, што пасля гэтага палітвязню дазволілі з ёй ліставацца. Ці дазволілі ліставанне з мужам самой Дар'і, пакуль невядома.
Паводле наяўнай інфармацыі, 15 сакавіка Ігар нібыта адмовіўся "займацца прыборкай памяшкання", і яму прыгразілі змяшчэннем у ШІЗА. Палітвязень у адказ дэманстратыўна ў прысутнасці іншых асуджаных парэзаў сабе лязом руку і шыю. Наколькі вядома, на цяперашні момант жыццю Ігара нічога не пагражае.
У красавіку Ігара ізноў змясцілі ў ШІЗА.
26 снежня 2023 г. на імя Ігара прыйшла позва, у якой ён названы "даўжніком" за "выдаткі на ўтрыманне дзіцяці" (па артыкуле 37 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб выканаўчай вытворчасці"). У выпадку няяўкі да судовага выканаўцы "без важкіх прычынаў" Лосіка могуць "прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці паводле артыкула 25.6 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях", як пазначана ў позве.
Ігар утрымліваецца ў рэжыме інкамунікада.
"Муж да пліты мяне не падпусціў". Ігару і Дар’і Лосікам дазволілі спатканне на суткі
Ад 14 да 18 гадоў калоніі. Вынесены прысуды па "справе Ціханоўскага"
У "справе Ціханоўскага" змяніўся суддзя. Што вядома пра яго і ці будзе справа разглядацца з пачатку?
«Напісаў, што мы павянчаемся, калі вернецца. Бо мы праз столькі прайшлі, што нашы адносіны наўрад ці штосьці зломіць»
Жонка палітвязня Ігара Лосіка: «Калі муж убачыць дачку, будзе ў шоку»