Валянцін Цераневіч
намеснік старшыні прафсаюза "Гродна Азот"
Дата нараджэння: 13 лютага 1975
Дата затрымання: 20 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве
Суддзя: Піскуноў Аляксандр
Месца зняволення: СІЗА-3
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны/ая хросны/ая: Лоранс Фельман-Рыель, сябра Швейцарскага нацыянальнага савета і камісіі па прававых пытаннях

Валянцін Валянцінавіч Цераневіч — памочнік майстра на заводзе "Хімвалакно" (які ўваходзіць у склад "Гродна Азота"), намеснік старшыні Беларускага незалежнага прафсаюза "Гродна Азота".
Быў затрыманы 20 верасня 2021. Мужчына праходзіць па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле аб здрадзе дзяржаве (ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса) супраць супрацоўнікаў беларускіх заводаў, якія падтрымалі стачку і ўваходзілі ў "Рабочы рух". Гэтая ініцыятыва 21 верасня 2021 г. была прызнаная экстрэмісцкай, і адначасова па краіне прайшлі затрыманні рабочых. Таксама яму паставілі ў віну ч. 3 арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фарміраванні).
Валянціна змясцілі ў СІЗА КДБ. У снежні 2021 яго перавялі ў гомельскі СІЗА-3.
9 лістапада 2022 г. у Гомельскім абласным судзе распачаўся разгляд "справы Рабочага Руху", фігурантамі якой праходзяць адразу дзесяць палітзняволеных. На другі дзень працэсу ўсе фігуранты справы заявілі суду, што сваю віну ў дзяржаўнай здрадзе і стварэнні экстрэмісцкага фармавання не прызнаюць. Усе фігуранты "справы Рабочага Руху" на судзе адмовіліся даваць паказанні.
27 снежня працэс закрылі да вынясення прысуду, хаця да гэтага ён праходзіў у адкрытым рэжыме. Прычына невядомая.
![]()
Другі дзень суда па "справе Рабочага Руху": усе 10 палітвязняў не прызналі віну ў здрадзе дзяржаве
![]()
У Гомелі сёння распачаўся суд па рэзананснай "справе Рабочага Руху" — судзяць адразу 10 палітвязняў
![]()
13 затрыманых па «справе Рабочага руху». Што пра іх вядома і ў чым іх вінавацяць?