Вольга Шэўчык
Палітзняволеная
Дата нараджэння: 16 лістапада 1992
Дата затрымання: 6 сакавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 391 Крымінальнага кодэкса — Абраза суддзі
- арт. 389 Крымінальнага кодэкса — Пагроза ў дачыненні да суддзі ці народнага засядацеля
Вынік суда: невядомы
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Доля Мікалай
Месца зняволення: ПК № 4
Заява аб прызнанні палітзняволенай
Вольга Уладзіміраўна Шэўчык з Мазыра была затрымана 6 сакавіка 2022 года за шэраг каментароў, пакінутых ёй у інтэрнэце, і за ўдзел у пратэстах.
Жанчына мае дваіх непаўнагадовых дзяцей.
Вядома, што яе вінавацяць паводле арт. 130 Крымінальнага кодэкса (Распальванне сацыяльнай варожасці і варажнечы), арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады), арт. 389 КК (Пагроза ў дачыненні да суддзі), арт. 391 КК (Абраза суддзі).
Разгляд справы Вольгі пачаўся 24 лістапада 2022 г. у Гомельскім абласным судзе. Пасяджэнні адбываліся ў закрытым рэжыме. Вядома, што суддзя Мікалай Доля прызначыў жанчыне зняволенне, тэрмін якога высвятляюць праваабаронцы.
Вольга адбывае пакаранне ў ПК № 4.
22 лютага 2023 г. КДБ дадаў палітзняволеную ў "спіс тэрарыстаў".
Была ўнесеная ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.