Арцём Закржэўскі

Палітвязень

Дата нараджэння: 22 лютага 2003

Дата затрымання: 3 студзеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • ч. 3 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Асабліва злоснае хуліганства

Вынік суда: 4 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Жуковіч Алена

Месца зняволення: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 9

Справы: Пратэсты Мінск

Арцёма Русланавіча Закржэўскага абвінавацілі яго ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама ў хуліганстве (ч.3 арт. 339 Крымінальнага кодэкса).

Судовы працэс вяла суддзя Алена Жуковіч.

Быў узяты пад варту напачатку студзеня 2022 года па падазрэнні ў здзяйсненні хуліганства і затым абвінавачаны па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Суд Савецкага раёна г. Мінска 5 ліпеня 2022 года на падставе ч. 1 арт. 342 і ч. 3 арт. 339 Крымінальнага кодэкса прызначыў абвінавачанаму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") на тэрмін 4 гады і 6 месяцаў. 

Адбывае прысуд у ПУАТ № 9.

11 кастрычніка 2023 г. у судзе Чыгуначнага раёна Віцебска пачаўся разгляд справы аб узмацненні рэжыму Арцёму Закржэўскаму, прычыны невядомыя. Калі суддзя Вольга Шапавал прыме рашэнне пра перавод у калонію, тэрмін, які Арцём адбыў у ПУАТ, яму пералічаць з разлікам два дні абмежавання волі за дзень пазбаўлення.

Знаходзіцца з "спісе экстрэмістаў". 

Блакаваў праезную частку, выкрыкваў лозунгі: у Мінску вынесены прысуд удзельніку жнівеньскай акцыі пратэсту

Суд Савецкага раёна Мінска вынес прысуд жыхару сталіцы Арцёму Закржэўскаму, абвінаваціўшы яго ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама ў хуліганстве (ч.3 арт. 339 Крымінальнага кодэкса).

 

Адрас для лістоў: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 9. 210034, г. Віцебск, вул. 3-я Чэпінская, 39

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»